Украіна забараніла ўезд беларусам прызыўнога ўзросту
Дзяржаўная памежная служба Украіны вырашыла не пускаць ва Украіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту з беларускім грамадзянствам. Абмежаванне часовае — на час беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла пэўная крыніца. Вучэнні павінны скончыцца 20 лютага.
Праблемы з перасячэннем мяжы Украіны ў беларусаў пачаліся ў другой палове тыдня. У некаторых выпадках не пускаюць ва Украіну і жанчын.
