Украіна закрывае неба для беларускіх самалётаў з 29 мая
Украіна закрывае неба для беларускіх самалётаў з 29 мая. Гэта значыць, што беларускія самалёты не толькі не змогуць садзіцца ва ўкраінскіх аэрапортах, але і пралятаць над тэрыторыяй Украіны транзітам.
З 26 мая Украіна закрыла ўласныя авіязносіны з Беларуссю. Абмежаванні на палёты ў беларускай паветранай прасторы таксама ўвялі ў Еўразвязе пасля затрымання ў аэрапорце Менска апазіцыйнага актывіста Рамана Пратасевіча.
Авіякампанія „Белавія” па стане на 28 мая вымушана адмяніла палёты ў 16 краін.
Беларускае Радыё Рацыя
