Украінскі бок заявіў пра пераезд у краіну тысячаў беларусаў
Колькасць беларускіх грамадзян, якія пераязджаюць ва Украіну, вымяраецца тысячамі. Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў.
Паводле яго слоў, дакладная статыстыка іміграцыі з Беларусі не вядзецца. „У нас няма адсочвання кожнага грамадзяніна, мы дэмакратычная краіна, мы гэтым пытаннем не займаемся”, — адзначыў ён.
З Беларусі пераязджаюць у асноўным маладыя людзі, яны выбіраюць Львоў, Харкаў, Кіеў, Адэсу, „невялікая частка” — Днепр і Запарожжа.
Беларускае Радыё Рацыя
