Улады Грэцыі таксама забаранілі “Белавіі” палёты ў краіну
Улады Грэцыі таксама забаранілі “Белавіі” палёты ў краіну.
Упраўленне грамадзянскай авіяцыі Грэцыі выпусціла ў суботу паведамленне, у якім гаворыцца пра забарону ад 5 ліпеня на палёты беларускіх авіякампаній над паветранай прасторай Грэцыі, пасадку ў аэрапортах Грэцыі і ўказанні грэцкім авіякампаніям пазбягаць палётаў у раён палётнай інфармацыі Менска.
Ад 5 чэрвеня Еўразвяз афіцыйна закрыў для ўсіх беларускіх самалётаў паветраную прастору і аэрапорты ЕЗ. Да паветраных санкцый таксама далучылася Украіна.
Беларускае Радыё Рацыя
