Улады Санкт-Пецярбурга ўвялі рэжым поўнай ізаляцыі для жыхароў



Жыхарам горада загадана не пакідаць месца пражывання, за выключэннем выпадкаў звароту за экстранай медыцынскай дапамогай.

Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў увёў для жыхароў горада рэжым поўнай самаізаляцыі.

Ён падпісаў абноўленую пастанову аб мерах процідзеяння распаўсюджванню новай каронавіруснай інфекцыі, якая апублікавана на афіцыйным сайце гарадскога ўрада.

Жыхарам Пецярбурга прадпісана „не пакідаць месца пражывання, за выключэннем выпадкаў звароту за экстранай медыцынскай дапамогі і выпадкаў іншай прамой пагрозы жыццю і здароўю”.

Дазволены выгул жывёл і вынас смецця на адлегласці да 100 метраў ад дома. Акрамя таго, неабходна захоўваць дыстанцыю не менш 1,5 метра, у тым ліку ў грамадскіх месцах, за выключэннем перавозкі пасажыраў і багажу грамадскім транспартам і легкавых таксі. У пастанове адмыслова пазначана, што неабходна „абавязаць выконваць рэжым самаізаляцыі грамадзян ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў”. Губернатар Санкт-Пецярбурга паабяцаў выплаціць ім кампенсацыю ў памеры 2 тысяч рублёў.

Таксама ў пастанове адзначана, што да 1 чэрвеня на тэрыторыі Санкт-Пецярбурга неабходна часова прыпыніць браніраванне, прыём і размяшчэнне грамадзян у пансіёнах, дамах адпачынку, санітарна-курортных арганізацыях і іншых аб’ектаў санітарна-курортнага лячэння і адпачынку. 

tass.ru