Улады Турцыі з 31 снежня ўводзяць каменданцкую гадзіну
Турэцкія ўлады прынялі рашэнне ўвесці на перыяд з 31 снежня па 4 студзеня каменданцкую гадзіну ў рамках барацьбы з каронавірусам. Пра гэта заявіў у панядзелак прэзідэнт Турцыі Тайіп Эрдаган на прэс-канферэнцыі ў Анкары па выніках чатырохгадзіннага пасяджэння кабінета міністраў, піша ТАСС.
Акрамя таго, у рэспубліцы абмяжоўваецца колькасць наведвальнікаў прадуктовых крам і гандлёвых цэнтраў. У сваю чаргу пры ўваходзе ў апошнія ў людзей будуць счытваць QR-коды, названыя тут «кодамі здароўя».
Каронавірус быў упершыню выяўлены ў Турцыі 10 сакавіка ў мясцовага жыхара, які вярнуўся з Еўропы. Агульная колькасць інфікаваных у краіне да гэтага моманту перавысіла 1,8 мільёна, памерлі 16 417 чалавек, ачунялі 1,6 млн пацыентаў.