Улады “ўзяліся” за пасажырскія перавозкі
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі раскручвае чарговую гучную справу, цяпер супраць кіроўцаў таксі і маршрутак.

Распачата крымінальная справа за нявыплату падаткаў. Падазраваныя, паводле інфармацыі КДК, ужо кампенсуюць шкоду. Паводле камітэта, гаворка ідзе пра адзін з найбуйнейшых інтэрнэт-агрэгатараў у сферы пасажырскіх перавозак (кампанія не называецца), які аб’яднаў на сваёй платформе больш за 300 перавозчыкаў.
КДК абвінавачвае ўладальнікаў інтэрнэт-рэсурсу ў тым, што тыя нібыта змушалі кіроўцаў вазіць пасажыраў нелегальна. Дзеянне фігурантаў справы кваліфікаваныя па артыкуле 243 Крымінальнага кодэкса – ухіленне ад выплаты падаткаў. У якасці падазраваных і абвінавачаных прыцягнулі больш за 20 асоб.
Беларускае Радыё Рацыя
