Уладзімір Караткевіч і Рагачоў



У верасні 2020 года мы прыехалі ў Рагачоў і прайшлі па мясцінах Уладзіміра Караткевічам з Андрэем Чарняўскім – даследчыкам, захавальнікам памяці класіка беларускай літаратуры.   

На фота: дом дзеда Уладзіміра Караткевіча ў Рагачове, вуліца імя Караткевіча, былая Чкалава, 6 верасня 2020 года. 

У Рагачове Уладзімір Караткевіч праводзіў шмат часу ў вялікім доме, пабудаваным напачатку 20-га стагоддзя дзедам па маці – Васілём Грынкевічам.  

На фота: вуліца імя Караткевіча, былая Чкалава, дом з унікальнымі ліштвамі ў стылі мадэрн. 

На фота: вуліца імя Караткевіча, былая Чкалава, забудавана напрыканцы 19 – пачатку 20-га стагоддзя.

На фота: стромы бераг Дняпра, на якім любіў стаяць Уладзімір Караткевіч, паблізу вуліцы імя Караткевіча, 

На фота: на старых могілках у Рагачове, адноўленая магіла другой жонкі дзеда Васіля, якая не з’яўляецца роднай бабуляй пісьменніка, але, якую ў аўтографах Караткевіч называў „бабуляй” і шанаваў.  

На фота: памятны знак на месцы жаночай гімназіі, дзе вучылася малодшая сястра маці Караткевіча. 

На фота: дом (абкладзены цэглай), дзе жылі Клятэцкія, тут Караткевіч бавіў шмат вольнага часу. 

Запіс у „Рагачоўскім дзённіку”, З лііпеня 1965 года пра тое, як хадзілі ў госці да сябраў сям’і Клятэцкіх; “Пэўна, я сібарыт, да сённяшняга дня любіў усё беларускае (нават ласкавую грубасць, нават бесхрыбетнасць, акрамя каньяку. А сёння мы сядзелі ля акна, пілі гэты самы каньяк і закусвалі вялізарнымі  з кулак немаўляці ружова-жоўтымі і чырвонымі трускалкамі, што пахнулі ананасамі. Урбанізацыя. “Румянасць булкі”. “ананасы ў шампанскім”, “лёды з бэзу”. І за гэтым пачэсным заняткам канчаткова ўпэўніўся, што я патрыёт (…) і што ўсё добра ў залежнасці ад абставін. Нават адзінае непершакласнае на Беларусі – беларускі каньяк.

На фота: кавярня, якая належыць дачцэ аднаго з рагачоўскіх прыяцеляў Уладзіміра Караткевча. 

На фота: станцыя хцткай дапамогі, а ў часы Караткевіча – лазня, якую наведваў класік.  

На фота: памятны крыж паўстанцу Томашу Грыневічу.

У 1863 годзе недалёка ад гэта месца адбыўся паказальны расстрэл паўстанца Томаша Грынкевіча, які стаў прататыпам героя твора Караткевіча – рамана „Леаніды не вернуцца да Зямлі” („Нельга забыць”). На вачах жыхароў горада, якіх сагналі глядзець на кару. Па месцы пахавання праскакалі вайскоўцы на конях, каб зраўняць магілу з зямлёй, і людзі не маглі ўшаноўваць памяць паўстанца. 

На фота: капліца на старых могілках у Рагачове. 

На фота: Дняпро ў Рагачове. 

Пра жыццё і побыт у Рагачове Уладзімір Караткевіч пісаў у Дзённіках 1965-1966 гадоў (паводле вызначэння самога Караткевіча гэта “Рагачоўскі дзённік”), надрукаваных у чаопісе “Дзеяслоў”№78. У вялікім доме, які вельмі любіў Уладзімір Караткевіч у перыяд, адлюстраваны ў дзённіках, жыў з сям’ёй дзядзька пісьменніка Ігар Грынкевіч, які працаваў настаўнікам крэслення ў школе – гэтага настаўніка ў Рагачове памятаюць дагэтуль. 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя