Уладзіслаў Сцяпанаў: У Чэхіі не выключана другая хваля эпідэміі



Чэхія фактычна выйшла з каранціну. З 11 траўня тут пачалі працаваць сілоўні і рэстарацыі, дазволена ладзіць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку, вяселлі, неабавязкова насіць маскі.

Але не выключана другая хваля эпідэміі, — распавёў беларус Уладзіслаў Сцяпанаў, які жыве ў чэшскім горадзе Пршэлоуч:

– Мы цяпер закрылі граніцы. Мы ў вакууме знаходзімся. У нас усяго зараз тры з паловай тысячы актыўных выпадкаў. Атрымліваецца, што ў нас зніжаецца графік, але гэта замкнёная прастора.

Як адзначыў Уладзіслаў Сцяпанаў, у Чэхіі будуць пакуль глядзець на статыстыку. Калі яна будзе пагаршацца, то прыйдзецца зноў уводзіць каранцінныя меры.

Беларускае Радыё Рацыя