Улюбёнае месца Гітлера і Пікасо: Гісторыя гасцініцы «MONOPOL» у Вроцлаве
Спіс знакамітых гасцей найстарэйшага гатэля Вроцлава доўгі. Напрыклкад Адольф Гітлер выступаў са сваёй знакамітай прамовай з балкона „Манаполю”. Пазней з гэтага ж месца спяваў Ян Кепура, а Пабла Пікасо намаляваў тут голуба міру.
Будаўніцтва гэталю пачалося ў 1891 годзе ў стылі мадэрн на месцы касцельных могілак і кляштара.
Пасля таго, як манахі пакінулі гэтыя землі, іх пабудовы выкарыстоўваліся для розных мэтаў, у прыватнасці ў ролі турмы. У рэшце рэшт, улады Брэслаў вырашылі прадаць зямлю. Іх жаданнем было захаваць сярэднявечныя манастырскія пабудовы. Аднак у новых уладальнікаў былі зусім іншыя планы. Купіўшы аб’ект за 600 тысяч марак вроцлаўскія жыды – банкір Валенберг Пахалі і архітэктар Карл Гросер, пабудавалі тут ўнівермаг і гасцініцу на 69 нумароў.
З гадамі сюды пачалі прыязджаць самыя ўплывовыя людзі свайго часу. Калі да ўлады прыйшлі нацысты, „Манаполь” стаў іх найбольш улюблёным месцам. Падчас сваіх візітаў у Вроцлаў Адольф Гітлер любіў прамаўляць да жыхароў з акна гэтага гатэля. Падчас наступных яго візітаў, спецыяльна для гэтых мэтаў быў пабудаваны балкон, з якога рэйхсканцлер мог свабодна размаўляць з радаснымі жыхарамі Брэслаў. Пазней, у 1958 годзе Ян Кепура (вядомы польскі і амерыканскі спявак) спяваў на тым жа балконе для гледачоў, якія збіраліся перад гатэлем. Гітлер выкарыстаў нумар 113: гэта пакой, найбліжэйшы да стойкі рэгістрацыі.
Напрыканцы Другой сусветнай вайны ўнівермаг быў значна пашкоджаны, але гасцінічная частка комплексу перажыла вайну без сурʼёзных стратаў. Пасля вайны гатэль перайшоў ва ўласнасць фірмы «Орбіс», а яго рэстаран часта прымаў вядомых рэжысёраў і людзей з навуковага свету Вроцлава.
У інтэрʼерах гатэля здымалі некалькі вядомых польскіх фільмаў, у т.л. «Попел і дыяменты» Анджэя Вайды 1958 г., «Лялька» Хаса з 1968 г., а таксама сцэны з серыяла «Стаўка большая за жыццё».
У 1984 годзе гасцініца была занесена ў спіс гістарычных помнікаў. У 2007 годзе гатэль быў прададзены, і новы ўладальнік – Holding Liwa правёў капітальны рамонт. Цяпер гэтэыль мае 121 нумар, 4 канферэнц-залы, 2 рэстараны, і 5-зоркавы стандарт.
Беларускае Радыё Рацыя