Унікальны могільнік на беразе возера Івесь
Вядомы гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў правёў гістарычную экскурсію па ўнікальных могілках на беразе возера Івесь на Глыбоччыне. Побач з курганамі часоў язычніцтва суседнічаюць старажытныя хрысцінскія могілкі.
Расказвае Сяргей Тарасаў:
– Гэта могільнік 14-15 стагоддзяў. Безумоўна, хрысціянскі могільнік. Традыцыя была зразумелая. Курганы паціху знікалі, людзей ужо пачыналі па-хрысціянску хаваць у зямлі, у трунах. І таму, каб пазначыць месца, дзе нябожчык ляжыць, яны выкладалі гэтымі камянямі. Звычайна адзін вялікі камень у галаве, у нагах, і вакол абкладалася камянямі. Хтосьці мне задаў пытанне, а чаму на іх не напісана, хто тут ляжыць. А тыя, хто хаваў, ведалі, хто тут ляжыць, ім не трэба было пісаць.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Пазалетась на гэтым археалагічным помніку працавала экспедыцыя Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Перад раскопкамі даследчыкі зафіксаваліся месцазнаходжанне кожнага камяня, і па завяршэнні прац усё аднавілі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
