Унікальныя здымкі львоў на дарозе



Калі людзі сыходзяць на каранцін, жывёлы заўважаюць, што двухногія знікаюць і тады прадстаўнікі фаўны займаюць іх тэрыторыю.

Так адбылося ў нацыянальным парку Кругер у Паўднёваафрыканскай рэспубліцы, дзе ільвы вырашалі падрамаць на раней ажыўленай дарозе.

Наглядчык парку Рычард Соўры заўважыў гэтую карціну ў час патрулявання парку. З 25 сакавіка парк зачынены на каранцін, але Соўры працягвае працаваць.

Ён расказаў, што часам такую карціну можна ўбачыць па начах, калі ў парку нікога няма. Але зараз там няма нікога і днём, пагэтаму львы вырашылі прылегчы на дарозе і не звярнулі на яго ўвагу.

Соўры зрабіў гэтыя здымкі мабільным тэлефонам з свайго аўтамабіля. Ён заўважае, што пешаходу ільвы не дазволілі б падысці так блізка.

www.bbc.com