Урад Латвіі прыняў рашэнне закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы
15 гадоў таму
Урад Латвіі прыняў рашэнне закрыць адзін з двух пунктаў пропуску на беларускай мяжы, паведаміла агенцтва Reuters.
Рашэнне аб закрыцці датычыць памежнага пераходу Урбаны — Сілэнэ. Яно ўступае ў сілу ад 19 верасня. Адпаведны праект пастановы ўраду падрыхтавала Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі, піша LETA.
Такім чынам на мяжы Беларусі і Латвіі застаецца адкрытым адзін памежны пераход – «Патэрніекі» («Грыгораўшчына»).
Улады Латвіі патлумачылі, што да кроку закрыць пераход Урбаны — Сілэнэ іх падштурхнуў рост нелегальнай іміграцыі з боку Беларусі.