Урад Літвы пакуль не разглядае магчымасць закрыцця новых памежных пунктаў з Беларуссю
15 гадоў таму
Ініцыятыва разгледзець магчымасць закрыцця яшчэ двух памежных пунктаў на мяжы з Беларуссю (і Расеяй) належыць Камітэту па бюджэце і фінансах Сейма. Мэта такой ініцыятывы — барацьба з кантрабандай, якая нярэдка трапляе ў Літву ў тым ліку з Беларусі.

Закрыццё пунктаў пропуску лічаць эфектыўнай мерай у барацьбе з кантрабандай і ў Міністэрстве ўнутраных спраў.
На гэты момант застаюцца адкрытымі чатыры з шасці пунктаў пропуску, праз якія ажыццяўляецца рух пасажыраў і грузаў паміж Беларуссю і Літвой. Два пункты Літва закрыла ў жніўні гэтага года.
