Урад Літвы змяніў правілы ўезду ў краіну



Урад Літвы 30 верасня вырашыў змяніць парадак уезду ў краіну для высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў. Таксама адмовіліся ад патрабавання прад’яўляць адмоўны аналіз тэсту на каронавірус, здадзенага не пазней як за 72 гадзіны да ўезду.

У праекце пастановы сказана, што мэта зменаў – „стварэнне ўмоў для ўезду высокакваліфікаваных спецыялістаў, выкладчыкаў, даследчыкаў”. „Іх заяўкі на атрыманне часовага віду на жыхарства прымаюць дыстанцыйна, пасля прыняцця станоўчага рашэння трэба прадставіць арыгіналы дакументаў і біяметрычныя дадзеныя”, – сказана ў праекце пастановы.

Прапануюць таксама адмовіцца ад патрабавання прад’яўляць адмоўны аналіз тэсту на каронавірус, здадзенага не пазней як за 72 гадзіны да ўезду – гэты парадак распаўсюджваўся на замежнікаў, якія ўязджалі ў Літву.

„Такая прапанова зроблена таму, што на практыцы існуе праблема надзейнасці / фальсіфікацыі гэтых тэстаў, таму ўзнікае пытанне эфектыўнасці гэтай меры. Гэтае змяненне актуальна і ў кантэксце дапамогі Беларусі – тэст цяпер там здаць нялёгка (чарга на некалькі тыдняў наперад), таму такое патрабаванне стварае перашкоду на шляху ў беларусаў, якія хацелі б скарыстацца палегчаным рэжымам уезду. Акрамя таго, пасля таго як змяніліся правілы ізаляцыі, патрабаванне здаць тэст пазбавілася сэнсу, паколькі тэставанне звязана з выключэннямі ў парадку ізаляцыі або скарачэннем тэрміну ізаляцыі (у гэтых выпадках абавязкова здаваць тэст). Іншыя актуальныя аспекты тэставання будуць урэгуляваны ў правілах ізаляцыі „, – сказана ў дакуменце.

Міністр унутраных спраў Рыта Тамашунене запэўніла, што тых, хто прыязджае ў Літву па гуманітарным калідоры, інфармуюць пра неабходнасць здаваць тэст на каронавірус. 

ru.delfi.lt