Урад Славеніі першым у Еўропе абвясціў аб спыненні эпідэміі каронавірусу
Урад Славеніі першым у Еўропе абвясціў аб афіцыйным спыненні эпідэміі каронавірусу ў краіне. Пра гэта было аб’яўлена познім вечарам у чацвер.
Як паведамляе Reuters, гэта стала магчымым пасля таго, як за апошнія два тыдні рэгістравалася менш за сем выпадкаў каронавірусу ў дзень. З гэтага часу людзям, якія прыязджаюць у краіну з іншых дзяржаў-членаў Еўразвязу, ужо не патрабуецца праходзіць сямідзённы каранцін. У самой Славеніі грамадзянам усё роўна прыйдзецца выконваць асноўныя правілы, каб прадухіліць распаўсюд інфекцыі.
Раней, 13 траўня Славенія зняла забарону на палёты ў іншыя краіны.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tpg.ua
