Урады Чэхіі, Даніі і Нарвегіі заклікалі адмяніць калядныя вечарыны
Урады Чэхіі, Даніі і Нарвегіі заклікалі адмяніць калядныя вечарыны, але не рашыліся іх забараніць.

У большасці краін удзел у масавых мерапрыемствах магчымы толькі пры наяўнасці пасведчання аб прышчэпках на COVID-19. Гэта больш лагоднае абмежаванні, чым у мінулым годзе. Так, урад Нарвегіі рэкамендуе не запрашаць дамоў больш за 20 чалавек у святочны сезон. У Швецыі для масавых сходаў больш за 100 чалавек патрабуюцца сертыфікаты аб прышчэпках, і гэта тычыцца і цэркваў. У Грэцыі толькі дарослыя, якія былі прышчэпленыя або перахварэлі на Covid-19 цягам апошніх шасці месяцаў, і дзеці з адмоўным вынікам тэсту, змогуць удзельнічаць у грамадскіх святах або мерапрыемствах.
Канцлер Германіі Олаф Шольц і прэм’ер-міністры федэральных зямель не выключаюць магчымасці прыняцця больш строгіх правіл на Каляды для барацьбы з эпідэміяй Covid-19. Аднак новых рашэнняў пакуль не прынята. У Польшчы новыя абмежаванні пачнуць дзейнічаць з 15 снежня.
