Урады Літвы ды Італіі абвясцілі пра змякчэнне каранціну



З 27 красавіка ў Літве ўступае ў сілу новы этап змякчэння каранціну – пры выкананні пэўных патрабаванняў адкрыюцца вулічныя кавярні, салоны прыгажосці і музеі, дазволена займацца спортам на вуліцы, адкрыюцца храмы, паведамляе Delfi.

Урад Літвы дазволіў гэтую дзейнасць пры захаванні жорсткіх патрабаванняў бяспекі. Да прыкладу, у вулічных кавярнях за адным столікам могуць сядзець ня больш за два чалавекі, столікі павінны стаяць на адлегласці двух метраў. Культурныя, забаўляльныя, спартыўныя ўстановы таксама могуць наведваць групы не больш за два чалавекі, у гэтых установах, як і ў цырульняў павінна дзейнічаць правіла 10 кв. м на аднаго чалавека.

Улады Італіі здымаць абмежаванні з 4 мая, заявіў прэм’ер-міністр краіны Джузэпэ Контэ. Праз тыдзень у краіне будзе зноў дазволена праца будаўнічых кампаній, вытворцаў і некаторых аптавікоў. Адкрыюцца для прагулак паркі. Будуць дазволеныя сямейныя наведванні і жалобныя цырымоніі пры ўдзеле не больш за 15 чалавек, але пры ўмове захавання сацыяльнай дыстанцыі. Далей з 18 мая чакаецца адкрыццё крамаў рознічнага гандлю, музеяў і бібліятэк, а з чэрвеня – рэстаранаў, бараў, салонаў прыгажосці і цырульняў. Школы застануцца закрытымі да пачатку наступнага навучальнага года ў верасні, дадаў Контэ.

Беларускае Радыё Рацыя