Уроцлаў – горад помнікаў жывёлам
Сталіца Дольнашлёнскага ваяводства надзвычай багатая не толькі сваімі культурнымі і архітэктурнымі перламі, але і помнікамі розным хатнім і дзікім жывёлам. Мала таго, што горад Уроцлаў славіцца заапаркам і нядаўна пабудаваным на яго тэрыторыі “Афрыканарыумам”, дзе сабрана багата прадстаўнікоў фаўны і насельнікаў акіяну, на яго вуліцах многа цікавых помнічкаў нашым братам меншым. Тут можна пабачыць кракадзіла ў цэнтры гораду, экзатычную страказу на сцяне будынку побач, хатніх жывёл у адным з унутраных дворыкаў, сабачак у мікрараёне, які так і называецца “Сабачае поле”, мядзведзя каля самой ратушы, бегемота з гномікам на спіне, ды іншыя. А на сценах будынкаў ёсць шматлікія трафарэтныя выявы жырафаў.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя
