Ушачы, магіла Рыгора Барадуліна
Паэт Рыгор Барадулін пахаваны ў мястэчку Ушачы, побач з маці – Акулінай.
Могілкі з высокімі соснамі, знаходзяцца на пагорку, напрыканцы вуліцы Кастрычніцкай. Ад цэнтральнага ўваходу да магілы можна прайсці па указальніках, замацаваных на соснах.
Пляцоўка каля магілы зробленая з жарнавоў.
Могілкі, на якіх пахаваны Рыгор Барадулін недалёка ад гістарычнага цэнтра мястэчка.
Ад могілак – панарама Ушачаў з касцёлам.
Беларускае Радыё Рацыя