Усходняя казка Стамбула



Стамбул – гэта горад спалучэнняў: Азіі і Еўропы, хрысціянскай і ісламскай гісторыі, з’яўляючыся адначасова сучасным мегаполісам, які ў выпадку далучэння да Еўразвяза мог бы стаць самым вялізным у Еўропе.

7108_741534219234686_9089127335310105074_n

Горад, які ніколі не спіць. Горад, дзе бурліць жыццё. Горад, дзе малітоўныя спевы дакранаюцца да самай глыбіні душы. Гукі азана перамешваюцца з гукамі карблёў і зацяглымі стогнамі чаек, што дазваляе адчуць сапраўды неверагодную атмасферу. Горад, дзе спачыў, наш зямляк, Адам Міцкевіч.

Стамбул ніводнага госця не пакідае абыякавым. Або людзі гатовыя аддаць усе скарбы свету, каб там жыць, або за ніякія скарбы жыць там не пагодзяцца. Па неафіцыйных дадзеных у горадзе знайшлі свой прытулак каля 20 мільёнаў жыхароў. Людзей розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Побач з мячэцямі можна знайсці начныя клюбы і бары. Паўсюды віднеюцца партрэты турэцкай легенды Атацюрка, які выконвае ролю сакрум для турэцкага грамадства. Ходзяць чуткі, што боскі Атацюрк памёр з-за злоўжывання алкаголю, аднак фанатыкі першага прэзідэнта і стваральніка рэспублікі  не ўстане з гэтым пагадзіцца.

На кожным кроку гасцінныя крамнікі запрашаюць на дзівосныя салодкасці, частуючы пры гэтым моцнай чорнай гарбатай. Апроч таго, гэта горад, дзе пануюць каты, якія займаюць кожнае ўтульнае месца па ўсім горадзе. Падаецца, што стамбульскім катам і чайкам трэба калі-небудзь выдаць турэцкія пашпарты, як самым шаноўным жыхарам горада.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя