Устаноўлена арганізацыя чартарных рэйсаў для эвакуацыі грамадзян Беларусі
Устаноўлены механізм арганізацыі спецыяльных чартарных рэйсаў для вяртання грамадзян Беларусі на радзіму з краін з асабліва напружанай эвакуацыйнай абстаноўкай. Ён прадугледжаны ўказам нумар 128, які 16 красавіка падпісаў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Неабходнасць прыняцця дакумента абумоўлена тым, што з-за ўвядзення асобнымі дзяржавамі рэжыму надзвычайнай сітуацыі, міграцыйных забарон і абмежаванняў з-за распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай СОVID-19‚ узніклі сур’ёзныя цяжкасці з вяртаннем на радзіму грамадзян Беларусі.
У адпаведнасці з указам ураду сумесна з ААТ „Авіякампанія „Белавія” даручана прыняць меры па арганізацыі эвакуацыйных спецрэйсаў і пакрыцці звязаных з іх ажыццяўленнем затрат.
Дакумент рэгулюе таксама пытанні фінансавання расходаў па набыцці дыпламатычнымі прадстаўніцтвамі тавараў першай неабходнасці і прадуктаў харчавання, аплаты іншых неадкладных расходаў беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў складанай сітуацыі за мяжой.