Узбекістан забараніў авіятранзіт у Беларусь грамадзянам некаторых краін
Агенцтва “Узавіяцыя” увяло часовую забарону на транзіт грамадзян Ірака, Сірыі, Афганістана, Емена, Лівана і Лівіі ў Беларусь праз Узбекістан – паведамля РИА Новости.

Абмежаванні дзейнічаюць з 17 лістапада. Яны не датычаць уладальнікаў дыпламатычных пашпартоў і грамадзян названых краін з відам на жыхарства ў Беларусі.
Раней “Белавія” перастала пускаць на рэйсы з Турцыі і Дубая ў Беларусь грамадзян Афганістана, Ірака, Сірыі і Емена.
Турэцкі перавозчык Turkish Airlines таксама абмежаваў перавозкі грамадзян гэтых краін з Турцыі ў Беларусь.
