Уздоўж падзеленай Беларусі. Друя



Друя — вёска на рацэ Дзьвіне пры ўтоку ў яе ракі Друйкі.

Беларуска-латышская мяжа дзеліць Друю на дзве часткі.

Для таго, каб сустрэцца са сваякамі ў Піедруі, трэба ехаць 200 км да бліжэйшага памежнага пункту пропуску.

Мост праз раку Друйку. Мост пабудаваны “за польскім часам” у 1923 г.

Як кажуць мясцовыя старажылы, Друя заўсёды была беларускай і тут заўсёды гучала беларуская мова.

96-гадовая мясцовая жыхарка Чэслава Баршчэўская.

Ранак у Друі пачынаецца са збора малака, якое адразу вязуць на малакозавод. На востраве пасярод Дзвіны, які належыць Беларусі, мясцовыя жыхары пасвяць кароў. Каровы дабіраюцца туды ўплаў.

У Друі працуюць дзве крамы. Раней іх было больш за 10 і належылі яны габрэям. Габрэйскія крамы прадавалі ўсе, нават давалі тавары “на павер”. У адной з Друйскіх крамаў стаіць скрыня з цікавым надпісам.

Ёсць у Друі і габрэйскія могілкі. Упершыню яны ўзгадваюцца ў 16 ст. Гэта адны з самых вялікіх габрэйскіх могілак на Беларусі і адзіныя, дзе сустракаюцца каляровыя роспісы на помніках.

Могілкі ўпарадкаваныя за кошт грошай нашчадкаў ацалелых пасля  ІІ Сусветнай вайны габрэяў.

У былым мястэчку зараз габрэяў няма, апошні памёр у 2017 г.

Фотакопія здымка Траецкага касцёла часоў ІІ Рэчы Паспалітай з архіва айца Сяргея Сурыновіча.

Фотаальбом са старымі здымкамі дастаўся яму ў спадчыну ад айца-марыяна Кударэўскага.

З-за таго, што ў часы ІІ Сусветнай вайны ў касцел патрапіла бомба, яго знешні выгляд быў зменены.

Будынак польскай школы, у якім вучыліся яшчэ да 70-х гг. ХХ ст., знаходзіцца ў занядбаным стане. Ен не мае статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Дом, дзе знаходзіўся Корпус аховы памежжа, таксама не пазначаны ніякімі знакамі і стаіць з забітымі вокнамі.

У Друі жывуць стараабрадцы, якія таксама маюць сваю царкву.

Польска-савецкі памежны слуп.

Драўляны дом часоў ІІ Рэчы Паспалітай.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Друя

* * *
Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях а 11:20 зранку і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней.
З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень.
30.07 – Завяршальная перадача.