Ужгарадскі універсітэт: павага да людзей і сабак
У фае Ужгарадскага нацыянальнага універсітэта жывуць вялікія закарпацкія сабакі, самі заходзяць і выходзяць з універсітэта. Іх пяць.
Сабакі чыпіраваныя і прывітыя,
Закарпацце. Ужгарадскай нацыянальны універсітэт «горадаўтваральная» установа Ужгарада, заснаваны ў 1945 годзе.
У нашы дні Ужгарадскі нацыянальны універсітэт імкнецца да павелічэння колькасці замежных студэнтаў, развіцця праграм «двайных дыпломаў», павелічэння аб’ёму грантаў, уцягнутых у мадэрнізацыю універсітэта.
Універсітэт працуе з 86 партнёрамі з 17 краінаў свету. Асабліва актыўна развіваецца супрацоўніцтва па выкананні навуковых прац у межах рэалізацыі міжнародных праектаў – у галіне астраноміі, інфармацыйных тэхналогій, эканомікі, гісторыі, паліталогіі, сацыялогіі, культуралогіі, турызму, харчовай прамысловасці.
Маятнік Фуко
Медыцынскі факультэт УжНУ – адзін з найбуйнейшых факультэтаў універсітэта. На факультэце вучацца студэнты з розных рэгіёнаў Украіны, а таксама з замежных краін: Беларусі, прыднястроўскага рэгіёну Рэспублікі Малдова, Туркменістана, Венгрыі, Румыніі, Малдовы, Угоршчыны, Лівана, Сірыі, Гвінеі-Бісау,
Індыі. Замежныя студэнты медыкі пераехалі ў Ужгарад з Луганска пасля пачатку вайны. І ў той жа час ва універсітэце мала студэнтаў з Украіны – так на кафедры паліталогіі ў сёлет ўсяго 6 студэнтаў, а на кафедры румынскай класічнай філалогіі – 2. Студэнты з Ужгарада аддаюць перавагу ехаць вучыцца ў Славакію, Угоршчыну, Польшчу. У 2019 годзе некалькі чалавек (3 чалавекі) вярнуліся, па побытавых прычынах. Беларускае Радыё Рацыя