Ва Украіне падоўжаны каранцін
Кабінет міністраў Украіны на паседжанні 22 ліпеня падоўжыў каранцін да 31 жніўня.
Адаптыўны каранцін дазваляе кантраляваць ровень захворвання ва Украіне, лічыць прэм’ер Дзяніс Шмыгаль.
«У залежнасці ад эпідэмічнай сітуацыі ў рэгіёне або асобных акругах будзе вызначацца зялёны, жоўты, аранжавы ці чырвоны ровень эпідэмічнай небяспекі пашырэння COVID-19», — паведаміў міністр аховы здароўя Максім Сцяпанаў.
Кожны рэгіён зможа рэгуляваць абмежаванні ў залежнасці ад роўню захворванняў на каронавірус.
Паводле інфармацыі Цэнтру грамадскага здароўя Украіны, на 22 ліпеня ў краіне лабараторна пацвердзілі 60 995 выпадкаў захворвання на COVID-19, у тым ліку 1534 смяротныя. За апошнія суткі зарэгістравана 829 новых выпадкаў каронавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя