Ва Украіне працягваецца Першы сезон міжнароднай франшызы “СуперКвіз”
Ва Украіне працягваецца Першы сезон міжнароднай франшызы “СуперКвіз”. Заўтра, 15-га снежня, гульня пройдзе ў Кіеве, а ўжо сёння – у Ірпені, што пад Кіевам.
“Мы пашыраемся геаграфічна, бо адчуваем цікаваць да спаборніцтва ў розных кутках краіны”, – зазначае суарганізатар мерапрыемства Арцём.
– Мы вывучылі гарады-спадарожнікі і вызначылі, што ў іх мала мерапрыемстваў для вольнага часу. І вырашылі рабіць не толькі ў Кіеве, а і ў Ірпені, таксама плануем дамовіцца ў Барыспалі і ў Браварах. Гэта самыя буйныя гарады-спадарожнікі, у якіх сёння таксама шмат беларусаў. Там жывуць досыць забяспечаныя людзі, якія звычайна ўдзельнічаюць у падобных квізах. Многія з іх ездзілі ў Кіеў, бо ў іх такіх мерапрыестваў не было. Таму для іх мы гэта робім побач з іхнім жытлом.
Даведацца, як пройдзе гульня ў Ірпені, Кіеве і іншых гарадах, можна будзе ў сацсетках “СуперКвізу”.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя