Ва Укране да беларусаў прапанавана прымяняць так званую “часовую абарону”



Украіна дазволіла ўезд замежнікаў на сваю тэрыторыю, – заявіў агенцтву Інтэрфакс-Украіна прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы краіны Андрэй Дземчанка. Абмежаванні былі ўведзены месяц таму ў сувязі з пагаршэннем эпідэміялагічнай сітуацыі. Уехаць замежныя грамадзяне маглі толькі на важкіх падставах: да прыкладу, на вучобу ці на працу. На мяжы трэба было прад’явіць адпаведнае запрашэнне. Зараз усе абмежаванні зняты.

  У сувязі з палягчэннямі правілаў уезду грамадскія арганізацыі Украіны прагназуюць рост колькасці  беларусаў, якія будуць шукаць тут прытулку ці ратавацца ад пераследу. У Вярхоўнай радзе ў сваю чаргу ўзнялі пытанне аб юрыдычным статусе нашых суайчыннікаў. Дэпутат фракцыі “Голас” Іна Соўсун звярнулася да ўрада, каб у дачыненні да беларусаў прымяняць так званую “часовую абарону”.    

– Гэта датычыць грамадзянаў суседніх з Украінаю краін, якія ў сілу абставін, што ад іх не залежаць, масава прыбываюць на тэрыторыю Украіны. І мы бачым, што ў само гэта вызначэнне патрапляюць грамадзяне Беларусі, якія зараз уцякаюць ад насілля, ці пагрозы насілля, якія яны бачаць у сябе ў краіне. Трэба каб урад прыняў рашэнне пра вызначэнне сітуацыі ў Беларусі як такую, якая можа выклікаць масавыя ўцёкі з тэрыторыі Беларусі і патрапленне на тэрыторыю Украіны.

Пакуль для беларусаў, якія прыбываюць ва Украіну, ёсць дзве магчымасці легальна знаходзіцца тут больш за 90 дзён: атрымаць статусу бежанца ці дазвол на жыхарства. 

Беларускае Радыё Рацыя