Варшаўскі аэрапорт аднавіў трафік як да пандэміі
18 гадоў таму
У траўні аэрапорт імя Шапэна абслужыў амаль мільён шэсцьсот тысяч пасажыраў. Вынік больш чым на 250 тысяч чалавек лепшы за папярэднія прагнозы кіраўніцтва аэрапорта.
З пасажыраў, зарэгістраваных у траўні, 26% выбралі аэрапорт Варшавы ў якасці трансфернага, астатнія як пункт прызначэння. У пяцёрку найбольш часта абіраных пасажырамі напрамкаў з пачаткугода ўваходзяць: Лондан, Парыж, Амстэрдам, Франкфурт і Дубай.