Веласезон закрыюць у Белавежскай пушчы 21 кастрычніка
Веласіпедны сезон закрыюць 21 кастрычніка ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча», паведаміла начальнік аддзела турызму, маркетынгу і рэкламы нацпарка Аксана Багалейша.
«Велатурыстаў у нас цяпер шмат, паслуга вельмі запатрабаваная. Святочна адкрываем і закрываем сезон ужо не першы год, гэта стала традыцыяй, — звярнула ўвагу Аксана Багалейша. — Цяперашні сезон закрыем інтэрактыўным квэстам з прывалам на царскай паляне, рознымі гульнямі і спартыўнымі конкурсамі».
Жадаючых прыняць удзел у мерапрыемстве запрашаюць сабрацца з 10.00 да 11.00 каля галоўных варот Белавежскай пушчы. Для восеньскага падарожжа арганізатары выбралі адзін з цікавых маршрутаў — «Лясныя таямніцы», працягласць якога складае больш за 15 км. у прыватнасці, адна з яго разыначак заключаецца ў тым, што шлях вядзе ўздоўж маляўнічай царскай паляны. Такі адпачынак разлічаны практычна на ўвесь дзень.
У Белавежскай пушчы распрацаваны больш за 20 турыстычных маршрутаў агульнай даўжынёй звыш 100 км. Некаторыя з іх размешчаны побач з асноўнай інфраструктурай нацыянальнага парку. Сёлета ў пушчы пабывалі каля 40 тыс. велатурыстаў, у цэлым жа нацпарк наведалі больш за 300 тыс. беларусаў і замежных гасцей.