Велічны вадаспад Каракая-Су
Велічны вадаспад Каракая-Су – яшчэ адна цікавостка Паўночнага Каўказу.
Вадаспад Карака-Су знаходзіцца ў Кабардзіна-Балкарыі ў раёне цёплых крыніц Джылы-Су.
Вада падае з вышыні каля 30 м і ўтварае шчыльную завесу з буйных і дробных пырскаў.
Вадаспад Каракая-Су месціцца там, дзе ў раку Малку ўпадае яе прыток – горная рэчка Карака-Су. Рака Карака-Су сцякае з самай высокай вяршыні Скалістага храбта – горы Карака (3646 м).
Сваю назву вадаспад атрымаў ад чорных палос на скалах.
На цюркскіх мовах «кара кая» азначае «чорная скала», а «су» – «вада», але можна сустрэць і іншую назва гэтага вадаспаду – «Тузлук Шапа».
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя