Венесуэлу і Беларусь злучыць прамая авіялінія



Мадура аб’явіў пра адкрыццё прамога авіязлучэння паміж Венесуэлай і Беларуссю.

Па яго словах, з Венесуэлы ў Беларусь можна будзе трапіць за 10 гадзін.

“Мы падпісалі пагадненне на новую тэму ў галіне паветранага транспарту, пра злучэнне паміж Беларуссю і Венесуэлай. У Беларусі праз Венесуэлу ўсталюецца злучэнне з Паўднёвай Амерыкай, з Лацінскай Амерыкай і Карыбамі, а ў Венесуэлы праз Беларусь — са светам і Еўропай”, — сказаў Мадура падчас пасяджэння змешанай камісіі высокага ўзроўню Беларусь — Венесуэла з удзелам Віктара Шэймана, піша reform.by.

Мадура лічыць, турызм павінен стаць новым маторам эканомікі і крыніцай росту дабрабыту грамадзян.

Ён адзначыў магчымасць пляжнага турызму ў Венесуэле, наведвання сельвы і гор. Калі з Венесуэлы ў Беларусь паляцяць самалёты і якія авіякампаніі будуць абслугоўваць рэйсы, не паведамляецца. Нагадаем, што “Белавія” знаходзіцца пад еўрапейскімі санкцыямі.