Вензавец: буслы ў суладдзі з царквой
Мястэчка Вензавец, ці па-даўнейшаму Вязавец, ляжыць на шашы з Слоніма праз Казлоўшчыну і далей да раённага цэнтру Дзятлава. Першая згадка пра мясцовасць датычыць другой паловы 15 стагоддзя. Маёнткам валодаў князь Фёдар Заслаўскі, а з 1566 году – Геранім Сіняўскі, які атрымаў Вензавец, узяўшы шлюб з дачкой Заслаўскага Ганнай. У 1613-ым годзе Вензавец быў ужо мястэчкам. У 17-ым стагоддзі мясцовасцю валодалі Сапегі, потым Палубінскія. У той час тут быў каталіцкі храм. У ім захоўваўся цудатворны абраз Божай Маці. На жаль, той храм не захаваўся.
Каб агледзець мясцовую Петрапаўлаўскую царкву, трэба крыху збочыць з асноўнай дарогі. Праваслаўны храм быў пабудаваны ў 1875 годзе. Ранейшая драўляная царква, якая датаваная 1755-ым струхнела і была ўжо непрыдатнай. Святар Васілеўскі звярнуўся з хадайніцтвам пра новае будаўніцтва да тагачаснага гарадзенскага губернатара Скварцова. Аднак тагачасная расейская бюракратыя адрэагавала не адразу. Праз чатыры гады адпаведны ліст з подпісам накіравалі ўжо прыхаджане. Урэшце праектаванне было даручага інжынеру Кржыжаноўскаму, які зрабіў праект будынка разлічанага на 350 вернікаў. У 1871-ым старая царква была разабрана і пачалося будаўніцтва новай.
Сёння паблізу рэстаўраванай царквы злажылі сабе гняздо буслы, якія відавочна задаволены такім суседствам.
[Not a valid template]
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара