Віленскі цуд – Вострая Брама



І сёння, як і раней да Маці Божай Вострабрамскай ідуць і просяць яе – кожны пра сваё. У сярэднявечных гарадах на гарадскіх брамах змяшчалі абразы, каб бараніць горад ад захопнікаў і дзеля блаславення падарожных. Так у Вострай браме ў Вільні быў змешчаны Абраз Маці Божай, было гэта прыкладна ў 1652 годзе.

А яшчэ на Вострай браме – герб ПАГОНЯ, яна была там заўсёды – і ў савецкія часы таксама. Гэты герб на Вострай Браме таксама дарыў надзеў на змены. Сяржук Вітушка, лідар аб’яднання “Талака” згадваў пра паездкі ў Вільню беларускай свядомай моладзі ў 80 –ыя гады:

– Ездзілі ў Вільню… І калі пад’язджалі да вакзалу, трэба было стаяць і глядзець у пэўны бок: і ў вакне павінна была мільгнуць бел-чырвоная-белая плямка герба Пагоні на Вострай Браме. Гэта быў такі рытуал. Прыязджалі на вакзал, часта там заходзілі ў “Чабурэчную”, бо выязджалі рана раніцай на “Чайцы”, дома не паспявалі паснедаць. Пасля ішлі на Вострабрамскую. І вось перад табой Вострая Брама! Глядзелі на Пагоню, на абраз Маці Божай Вострабрамскай. Пасля гулялі па горадзе, задзіраючы галовы, арыентуючыся па званіцах, і бадзяліся ў лабірынце вуліцаў – куды вочы завядуць. Проста фантастычнае адчуванне было ад таго, што перад табою вось цэлы горад стары – лабірынты старых вуліцаў, дворыкаў, куды можна зайсці. Нам Вільня здавалася ідэальнай. І, безумоўна, кавярні – маленькія столікі, сурвэтачкі, утульнасьць маленькіх залаў.

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларуская Радыё Рацыя