Віленскія Дамініканскія муры



Віленскія Дамініканскія муры – кляштар Дамінікацаў, які падчас здушэння паўстання 1863 году быў перароблены пад турму. Тут  зняволены Кастусь Каліноўскі ўтрымліваўся перад выкананнем смяротнага прысуду.

Менавіта тут былі напісаныя славутыя “Лісты з-пад шыбеніцы”:

“З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні…” – чытаем у “Лістах з-пад шыбеніцы”, перададзеных Каліноўскім на волю напярэдадні смяротнага пакарання, – Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо не будзе”.

Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны ў Вільні 10 (22) сакавіка 1864 года на плошчы Лукішкі.

[Not a valid template]

Паліна Сцепаненка, Беларускае Рады Рацыя