Вільня Максіма Багдановіча



Вільня на пачатку 20-га стагоддзя – цэнтр Адраджэння беларускай культуры. У 1907 годзе ў Вільні ў газеце “Наша Ніва” друкуецца першы літаратурны твор Максіма Багдановіча, кароткае алегарычнае апавяданне “Музыка”. Пасля гэтага пачынаецца сталае супрацоўніцтва паэта з рэдакцыяй віленскай газеты

У 1911 годзе пасля заканчэння гімназіі ў Яраслаўлі Максім Багдановіч наведвае Вільню. Ён знаёміцца з дзеячамі Беларускага Адраджэння — братамі І. і А.Луцкевічамі, В.Ластоўскім, Б.І.Эпімах-Шыпілам.

Падчас паездкі ў Вільню ў !911 годзе  Максіма Багдановіч знаёміцца з экспанатамі Беларускага музея Івана Луцкевіча, дзе трымае ў руках Слуцкія паясы, якія натхняюць паэта на стварэнне верша “Слуцкія ткачыхі”.

IMG_4409

Дом на вуліцы Піліма (на перакрыжванні з вуліцай Каліноўскага) – тут у 1911 годзе знаходзілісся экспанаты Віленскага Беларускага музея

Вацлаў Ластоўскі так згадваў прыезд Максіма Багдановіча ў Вільню: “Праездам у вёску М.Багдановіч прабыў двое содняў у Вільні. Абедзве ночы начаваўу рэдакцыі „Нашай Нівы”, якая тады месцілася на Завальнай вуліцы, № 7, у тым самым памяшчэнні, дзе цяпер „Беларуская кнігарня”. Абедзве ночы я правёў разам з ім, і кожны раз гутаркі нашы зацягаліся ад змяркання да світання. Багдановіч дзяліўся сваімі думкамі і з захапленнем пераймаў ад мяне мае ведамасці з беларускай (крыўскай) этнаграфіі і гісторыі, якія я пераказваў яму, як умеў, дэманструючы быўшыя пры рэдакцыі калекцыі Івана Луцкевіча. Асабліва глыбокае ўражанне на Багдановіча зрабілі рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг і дакументаў, а такжа слуцкія паясы, якія па некалькі разоў пераглядаў.

– Гэта ёсць фундамент нашага адраджэння! Гэта і за тысячу гадоў будзе сведчыць аб нас! – казаў М.Багдановіч аб помніках нашай старасвецкай культуры.

Мову М.Багдановіч знаў яшчэ дрэнна і, гаворачы, збіваўся на маскоўшчыну, але чутка ўлаўліваў дысанансы, спыняўся і перапытваў: „Як трэба сказаць гэта правільна”, „Прошу, папраўце мяне”.

М.Багдановіч прыехаў у Вільню ўжо як актыўны і свядомы працаўнік беларускага (крыўскага) адраджэння, глыбей сягаючы думкай у будучыню нашага народа, чым мы, працаўнікі, згрупаваныя ў цэнтры. Гэтыя яго думкі аб адраджэнні і былі галоўнай тэмай нашых начных бясед.

Мыслі яго былі больш-менш гэткія. Адзіная аснова нашага адраджэння — гэта сялянства. Усё, што па-за сялянствам, – чужое і варожае адраджэнню. Мозгам кожнай нацыі ёсць яго інтэлігенцыя, –і вось першым і найважнейшым нашым заданнем павінна быць узгадаванне інтэлігенцыі, выведзенай з сялянскіх мас. М.Багдановіч верыў у інтэлект”.

IMG_4413

Кароткі час знаходжання Максіма Багдановіча ў Вільні – па дарозе ў Ракуцёўшчыну і назад, але каштоўнасць віленскіх дзён вельмі істотныя для разумення жыцця і творчасці паэта – сустрэча з завочнымі сябрамі, размовы з імі, знаёмства з выдатнымі зборамі калекцыі Івана Луцкевіча – беларускімі абразамі і разьбой па дрэве, рукапісамі і старадрукамі, пячаткамі князёў і старадаўняй зброяй, знакамітымі слуцкімі паясамі і іншымі экспанатамі, якія пазней прынеслі славу Беларускаму гісторыка-этнаграфічнаму музею ў Вільні. Знаёмства з горадам, дзе паэт захапіўся і касцёлам св. Ганны, і вулкамі Вільні, пра якія сказаў у сваіх вершах з нізкі «Места», і Вострай Брамай.

Паводле ўспамінаў В.Ластоўскага, рукапісы двух цыклаў вершаў “Старая Беларусь” і “Места”, паэм “У вёсцы” і “Вераніка” былі прывезены Багдановічам пасля вяртання з Ракуцёўшчыны ў Вільню.

У Вільні ў 1914 годзе ў друкарні Марціна Кухты выходзіць зборнік «Вянок» (на тытуле пазначаны 1913 год) з прысвячэннем: «Вянок на магілу С.А.Палуяну († 8 красавіка 1910 г.)».

IMG_4405

Дом на вуліцы Татарскай, дзе месцілася кнігарня Марціна Кухты

Вільні прысвечаны вершы Максіма Багдановіча “Касцёл св. Ганны ў Вільні”, “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць”, у Вільні “Ліхтарняў свет у сіняй вышыні”.

[Not a valid template]

Бацька паэта, Адам Багдановіч пісаў: «Возвратясь, он много рассказывал о подвижннках белорусской лнтературы… о Вильне н ее старине и о том впечатлении, которое она пронзвела на него, о виленском музее древностей н, между прочнм, о коллекцнн слуцкнх поясов, которые он там видел и которые, по-видимому, вдохновили его к написанию “Слуцких ткачих” .

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя