Вільню назвалі „зялёнай сталіцай Еўропы”
Адбылося гэта ў Таліне ў фінале прэміі Green Capital Awards, заснаванай Еўрапейскай камісіяй. Канкурэнтамі Вільні былі партугальскі Гімарайнш і аўстрыйскі Грац, паведамляе партал Delfi.

„Гэтая прэстыжная ўзнагарода — важная ацэнка для горада і пацвярджэнне таго, што ідзем у правільным кірунку, — гаварыў на цырымоніі ўручэння ўзнагароды „Зялёная сталіца Еўропы” мэр Вільні Валдас Бенкунскас. — Імкнемся да таго, каб да 2030 года Вільня стала цалкам кліматычна нейтральным горадам. А яшчэ першараднае значэнне будзе надавацца энергетычнай незалежнасці горада. Мы павінны дамагчыся, каб горад выкарыстоўваў аднаўляльныя крыніцы энергіі і не залежаў ад выкапнёвага паліва„, — сказаў Бенкунскас.
Тытул „Зялёная сталіца” — гэта прэстыжная ўзнагарода і міжнародная ацэнка гарадам, якія ствараюць больш спрыяльнае асяроддзе як для прыроды, так і для жыхароў. Еўракамісія арганізуе яе выбары з 2008 года.
У апошнія гады ў Вільню пераехалі з Беларусі каля 40 тысяч беларусаў.




Фота: Радыё Рацыя
