Віртуальная экскурсія па Баранавічах: Вуліца Савецкая і яе завулкі



Intex-press прэзентуе новы праект “Альтэрнатыўныя экскурсіі па Баранавічах”.

„Мы збіраем цікавосткі, якімі адметны наш горад і пра якія не раскажуць штатныя экскурсаводы”.

Напачатку новага праекта “Альтэрнатыўныя экскурсіі па Баранавічах” навінны партал прапануе прайсціся па галоўнай гістарычнай вуліцы горада – Савецкай, а таксама зірнуць, што хаваюць яе завулкі.