Вішнева: архітэктурны класіцызм і след Карловічаў



У нашай найноўшай гісторыі больш ведамае Вішнева, што ў Валожынскім раёне. Але і Вішнева на Смаргоншчыне мае свой адметны архітэктурны помнік – касцёл Святога Тадэвуша.

Гісторыя мясцовай каталіцкай парафіі на беразе аднайменнага возера пачалася яшчэ ў XVIII ст., калі тут дзеіў драўляны касцёл Свірскага дэканата і місія езуітаў пры ім.

Закладзены сучасны храм быў у 1811 годзе з цэглы, будоўля вялася на сродкі Брыгіты Сулістроўскай  і была скончана ў 1820-ым. Пасля вызвольнага паўстання 1863 году касцёл ператвораны ў праваслаўную царкву, у 1918-ым – вернуты каталікам.

Пад касцёлам знаходзіцца крыпта-пахавальня Сулістроўскіх, фун­да­тараў святыні. Асобна ад касцёла на пагорачку стаіць двух’ярусная вежа-званіца пад чатырохсхільным дахам.

Ведамае Вішнева і тым, што тут быў родавы маёнтак жонкі знакамітага этнографа і мовазнаўца Яна Карловіча – Ірэны з роду Сулістроўскіх. У ім сям’я жыла ў 1873-82 гадах. У 1885-89 маёнткам апекаваўся Францішак Багушэвіч. Менавіта ў Вішневе ў сям’і Карловічаў нарадзіўся сын Мечыслаў Карловіч (11.12.1876-8.2.1909), які пазней стаў ведамым кампазітарам і дырыжорам.

[Not a valid template]

Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя

фота аўтара