Віцебск – самы чысты горад у Беларусі
Віцебск названы самым чыстым горадам у Беларусі. Побач размяшчаюцца прамысловыя прадпрыемствы, але гэта не перашкодзіла яму ўзначаліць рэйтынг.
Аналітычны сэрвіс Numbeo штогод публікуе даныя па індэксе забруджвання ў гарадах свету. Напрыклад, Менск у сусветным рэйтынгу размясціўся на 174 радку, а ўзначаліў спіс горад Катманду ў Непале. Зрэшты, цікава іншае, бо гэтая ж арганізацыя падае даныя па абласных цэнтрах Беларусі.
Звесткі паказалі вельмі нечаканы вынік, што дазволіла вызначыць самы чысты горад з мінімальным індэксам забруджвання. Сярод абласных цэнтраў Беларусі лідарам стаў Віцебск, у якога гэты паказчык складае 24,14, або нізкі, заўважыла tochka.by.
У іншых буйных гарадах краіны справы ідуць не так добра, аднак у «чырвоную зону» нідзе паказчык не сыходзіць.