Віцебск – сярод самых папулярных гарадоў СНД у расейскіх турыстаў
Паводле расейскага сэрвісу анлайн-браніравання гатэляў Oktogo.ru, 2015 годзе ў рэйтынгу папулярнасці ў расейскіх турыстаў сярод краін СНД лідзіруе Беларусь. У топ-10 самых папулярных гарадоў СНД па паездках расейскіх турыстаў у 2015 годзе ўваходзяць адразу тры беларускія гарады – Менск, які размясціўся на першым радку рэйтынга, Берасце і Віцебск.
Статыстыка паказвае, што ў 2015 годзе ў Беларусь расіяне зрабілі 40 працэнтаў усіх паездак па СНД. У Беларусь расейскія турысты, якія арганізуюць свой адпачынак самастойна, прыязджаюць сёлета ў сярэднім на тры дні.
Сярод гарадоў СНД самыя працяглыя паездкі ў 2015 годзе расейцы зрабілі ў сталіцу Узбекістана – Ташкент – у сярэднім на пяць дзён, а самыя кароткія – у Берасце – на паўтара дня. Самым дарагім горадам СНД па затратах на пражыванне стала сталіца Казахстана – Астана, а самым бюджэтным – беларускі Віцебск.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік