Віярэджа – курортны гарадок на беразе Лігурыйскага мора



Віярэджа (Viareggio) – невялікі курортны гарадок у італійскай правінцыі Лука, што ў рэгіёне Таскана, які размешчаны на беразе Лігурыйскага мора. Пражывае тут каля 60 тысяч жыхароў, аднак у летнія месяцы ў звязку з адпачынкамі людзей тут значна больш.

У пачатку траўня, хоць ужо дастаткова цёпла, мясцовыя пляжы яшчэ амаль пустыя.

Нешматлюдна і на галоўнай праменаднай вуліцы Віярэджа. Гэтая ўзбярэжная з мноствам гатэляў, буцікаў і кавярняў цягнецца амаль тры кіламетры.

Маяк – адзін з сімвалаў Віярэджа.

Пайшоўшы досыць працяглым молам, можна пабачыць вось такую скульптуру. Гэта помнік сям’і маракоў.

У Віярэджа процьма караблёў, яхтаў і разнастайных кацераў, якія ў траўні яшчэ пераважна на прычале. Горад ведамы таксама сваімі верфямі па пабудове дарагіх яхтаў. Тых, хто вяртаецца з плавання нязменна сустракае скульптура Маці Божай.

Аздоба старымі якарамі адной з папулярных прыморскіх кавярняў.

Такой сімпатычнай выглядае нумарацыя дамоў.

Галоўнай архітэктурнай візітоўкай Віарэджа ёсць сабор Сант-Андрэа (Chiesa di Sant’Andrea) з прыгожай званіцай. Пабудаваны храм у сярэдзіне 19-га стагоддзя.

Ладзік Майніч, Беларускае Радыё Рацыя, фота аўтара