Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску аднавіў працу
18 гадоў таму
Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску аднавіў работу. Пра гэта паведаміла “Кропка”.
Сёння, 21 чэрвеня, цэнтр выставіў першыя даты для запісу на падачу віз, але іх хутка разабралі.
На сайце цэнтра пазначана, што ён адчыніўся ў офісе па вул. Талстога, д. 8, корп. 2, 2 эт. Час прыёму ў цэнтры ў 9 да 16 гадзін, а выдачы пашпартоў – з 12 да 16 гадзін.
Аднаўленне працы візавага цэнтра спросціць падачу дакументаў, але не паскорыць прастаўленне візы, бо гэта ўсё роўна адбываецца ў маскоўскім консульстве.
Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску быў зачынены ў красавіку мінулага года з-за праблем з арэндай.