Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску аднавіў прыём дакументаў на атрыманне візы
17 гадоў таму
Візавы цэнтр Іспаніі ў Менску, які часова спыняў прыём дакументаў з тэхнічных прычын з 24 жніўня, аднавіў прыём дакументаў на атрыманне візы.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “Запасной аэродром”, які спецыялізуецца на візавых пытаннях. Іспанскі візавы цэнтр у Менску раней быў закрыты больш за год, а беларусы ездзілі на асабістую падачу ў консульства Іспаніі ў Маскве.
Днямі таксама стала вядома, што візавы цэнтр Польшчы аднавіў прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах.
