Візавыя цэнтры Эстоніі часова не будуць працаваць у Беларусі



Прыпынены прыём дакументаў на атрыманне віз у Эстонію, Фінляндыю, Швецыю. 

Паведамляецца, што гэта выклікана тэхнічнымі прычынамі.

Візавы цэнтр у Менску робіць перапынак з 10 па 17 жніўня ўключна, у Баранавічах, Берасці, Віцебску, Гомелі, Гародні, Лідзе, Магілёве і Пінску не будуць прымаць дакументы з 9 па 16 жніўня ўключна.

visa.vfsglobal.com