Візавыя цэнтры Эстоніі адновяць прыём дакументаў у Беларусі
З 1 верасня візавыя цэнтры Эстоніі ў Беларусі часова не прымаюць дакументы.
Пазней плануецца, што падаваць дакументы на візу Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі можна будзе ў цэнтрах у Полацку і Бабруйску. Але дату адкрыцця пакуль не называюць.
Сэрвісны збор за кожную заяву будзе складаць 16.40 еўра (уключна з падаткам на даданую вартасць).
***
Візавыя цэнтры адновяць прыём дакументаў на эстонскія візы. Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
„Наш прадстаўнік у Эстоніі ўжо звязаўся з МЗС Эстоніі, — піша ён у Telegram. — Праблема была звязаная з затрымкай кантракту паміж МЗС Эстоніі і кампаніяй VHS Global. Прыём дакументаў адноўлены”.
Раней з’явілася інфармацыя пра часовае прыпыненне з 1 верасня прыёму дакументаў у Беларусі. Прычыны не паведамляліся.