Водны патэнцыял Палесся не задзейнічаны для турызму
У Пінску прагулачны цеплаход, які стаў візітоўкай для турыстаў, распачне чарговы сезон навігацыі са спазненнем. Амаль да канца траўня будзе ажыццяўляцца рамонт. Сёлетняе воднае падарожжа будзе ажыцяўляцца па іншым маршруце ў сувязі з рэканструкцыяй маста праз Піну.
Эксперт турыстычнай галіны Таццяна Хвагіна з жалем адзначае, што ў пэўны момант водны патэнцыял Палесся не задзейнічалі для турызма:
– Ніхто не займаўся экскурсіямі па такіх цікавых прыродных мясцінах. Воднымі шляхамі не займаліся. Не даходзіла да галавы, што апроч экскурсіі маленькай цеплаходнай на гадзінку, можна было лётаць да Мазыра. З Мазыра – да Кіева. Не даходзіла да пераасэнсавання турыстычных рэсурсаў Беларусі.
Па словах Таццяны Хвагінай, у апошнія гады ідуць размовы пра неабходнасць воднага злучэння Берасця, Пінска, Мазыра ды Кіева, але пакуль праект на паперы. А тым часам турыст усё далей ад палескіх рэк.
Беларускае Радыё Рацыя, Пінск