Вольга Франко пра дзеянні беларускай дыяспары Бразіліі



Праца Народнай амбасады, падтрымка беларускіх студэнтаў, выставы і праца ў сацыяльных сетках – так выглядаюць акцыі салідарнасці з Беларуссю ў Бразіліі. Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі дыяспары жывуць у розных гарадах, яны спрабуюць выпрацоўваць агульны план дапамогі тым, хто зараз на Радзіме.

Пра гэта распавяла „Госця Рацыя” беларуска Вольга Франко ў размове з Алісай Поль:

– З афлайнавымі акцыямі салідарнасці ў Бразіліі праблемы таму. Па-першае, у нас тут вельмі паганая сітуацыя з пандэміяй. Бразілія ўсё яшчэ на другім месцы ў свеце па смяротнасці. У параўнанні з іншымі краінамі вельмі цяжкая сітуацыя. Таксама дыяспара вельмі расселеная па вялікай краіне. Таму нашы акцыі салідарнасці факусуюцца збольшага на інфармацыйных кампаніях, на кантактах з журналістамі, на напісанні лістоў палітвязням, на дапамозе фондам. Мы займаемся, працягваем займацца. 

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Вольга Франко дадала, што з палітычных матываў беларусы не едуць у Бразілію тысячамі, паколькі гэта дастаткова далёкая краіна. Але ў пошуках часовага прытулку за апошні год там апынулася як мінімум сотня грамадзян Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя