Вольга Сасункевіч: Гётэборгскі ўніверсітэт на дыстанцыйным навучанні
Без жорсткіх каранцінных мераў перажываюць эпідэмію жыхары Швецыі. Яны спадзяюцца на тое, што бліжэй да лета сітуацыя з большага нармалізуецца.
Пра гэта распавяла выкладчыца ўніверсітэта Гётэборга Вольга Сасункевіч. Яна адзначыла, што ў жыцці з’явіліся пэўныя абмежаванні, нягледзячы на адсутнасць каранціна:
– Жыву ў Швецыі ўжо чацвёрты год. І я жыву не ў Стакгольме, а ў Гётэборгу. Тут, як вядома, каранцін не вельмі строгі, то бок у гэтай мясцовасці ў прынцыпе не кажуць пра каранцін, але ўсё роўна ўведзена шмат абмежаванняў. Напрыклад, я працую ва ўніверсітэце, і адукацыя ў нас пераведзена на дыстанцыйную форму, ужо даволі даўно. Але нам усё роўна дазволілі прыходзіць на працу.
Паводле Вольгі Сасункевіч, у Швецыі, як і ў іншых краінах, ёсць шмат валанцёрскіх ініцыятываў, што займаюцца вырабам масак або дастаўляюць ежу ў лякарні.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя