Ворша: “За старым, закінутым млынам…”
Уладзімір Караткевіч пісаў ў славутым вершы: “За старым, закінутым млынам... Дзе зарослы заліў ракі,. Скачуць жоравы на лугавіне… “ Ёсць стары Млын на Радзіме пісьменніка ў Воршы, толькі ён не закінуты, у будынку Млына – музей.
Вадзяны млын ў Воршы – помнік прамысловай архітэктуры пачатку 20 стагоддзя, на франтоне пазначана дата пабудовы – 1902 год. Знаходзіцца млын ў цэнтры Воршы, на вуліцы Замкавай, там дзе рака Аршыца ўпадае ў Дняпро. Каля млына – рака Аршыца ідзе праз трубы, каб не падмыць падмурак самога будынку.
Каля комлекса “Млын” шмат цікавых каменных скульпур і валуноў. Раней тут быў яшчэ незвычайны помнік Усяславу Чарадзею ў выглядзе ваўка, але ў 2007 годзе падчас “Дажынак” Усяслаў Чарадзей знік таямічым чынам, пасля быў знойдзены супрацоўнікамі музея ў Аршыцы ў разбітым выглядзе, доўгі час ляжаў каля музея ў разбітым выглядзе. Цяпер яго зноў няма. Спадзяемся, што цяпер ён на рэстаўрацыі.
[Not a valid template]
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя